Затрымалі жыхара вёскі Церуха Мікалая Віцікава. Ён пісаў у раёнку з нагоды абмеркавання Канстытуцыі
Стала вядома пра ператрус і затрыманне жыхара вёскі Церуха (Гомельскі раён) Мікалая Віцікава. Пра гэта пішуць незалежныя медыя.
Паведамляецца, што зараз мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Паводле папярэдніх звестак, на яго могуць завесці крымінальную справу па артыкуле аб распальванні варожасці.Родныя мужчыны кажуць, што праблемы ў яго ўзніклі пасля ліста ў мясцовую раёнку «Маяк» з нагоды абмеркавання новай Канстытуцыі.