Затрымалі грамадскага актывіста Уладзіміра Кумца

Як паведаміў Радыё Свабода брат Уладзіміра Антон Кумец, малады чалавек выйшаў сёння з дому каля 15.00, сеў у аўтамабіль, і невядомыя ў цывільным адразу “падрэзалі” яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, спрабуючы уцячы, але людзі ў цывільным яго затрымалі.



kumec.jpg

Цяпер ён, магчыма, знаходзіцца ў адным з раённых РУУС сталіцы, родныя Кумца спрабуюць гэта высветліць.

Уладзімір Кумец у 2011 годзе быў прэс-сакратаром кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”.

euroradio.fm