Затрымалі ўкраінцаў, якія ехалі на Дзень Волі

Украінскія актывісты ў межах праекту “Украінская прысутнасць” накіроўваліся ў Мінск на Дзень Волі. Прэс-служба Цэнтру “Супрацоўніцтва без межаў” паведаміла, што спачатку з трыма сябрамі ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” згубілася сувязь, а пасля яны знайшліся ў Савецкім РУУС Мінска.



dzien_voli2013_4.jpg

Украінцы павінны былі ўзняць на акцыі ўкраінскія сцягі. Аднак сцягоў на акцыі так і не было заўважана. Акрамя таго з актывістамі знікла і сувязь. На тэлефонныя званкі і СМС яны не адказвалі. Аднак як паведамляе Таццяна Равяка з праваабарончага цэнтру "Вясна", украінцы знайшліся ў Савецкім РУУС Мінска. Яны затрыманыя за ўдзел у акцыі.

Праект  “Украінская прысутнасць” праводзіцца міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” і “Нацыянальным  Альянсам”. У  межах праекту ўкраінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным так званым “стопам”, і ўздымаюць на розных акцыях украінскія сцягі.

Паводле www.collaboration.org.ua