Затрымалі за спробу запаліць свечку памяці

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і праваабаронца Наталля Гарачка вечарам 19 снежня былі затрыманыя на плошчы Незалежнасці ў Мінску.



zatrymannie2.jpg

Маладыя людзі спрабавалі запаліць свечку памяці на плошчы Незалежнасці, дзе тры гады таму адбыўся разгон мірнай акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Затрыманых адвезлі ў Маскоўскі РАУС Мінска, паведаміў у «Фэйсбуку» актывіст Ілля Дабратвор, змясціўшы на сваёй старонцы фота затрымання. 
charter97.org