Затрыманага КДБ наваполацкага актывіста вінавацяць у здрадзе дзяржаве
У Віцебскай вобласці прайшлі затрыманні актывістаў аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Пра гэта паведаміла каардынатарка БХД па вобласці Таццяна Севярынец.
Паводле яе словаў, 8 лістапада ў Віцебску быў затрыманы Андрэй Гайдукоў з Наваполацка, затым у Полацку — Ілля Багданаў. Апошні неўзабаве быў вызвалены пад падпіску аб неразгалошванні,
Андрэя Гайдукова ж 11 лістапада даставілі ў СІЗА КДБ у Мінск.
Як паведамляецца, яго вінавацяць паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса — здрада дзяржаве.
Што стала прычынай затрымання і ў чым канкрэтна вінавацяць актывіста невядома.
bchd.info