Затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі»
Раніцай 1 кастрычніка затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі» Анастасія Шаркевіч.

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.
Анастасія Шаркевіч не выходзіць на сувязь з сёмай гадзіны раніцы. У чаце яна напісала, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой канкрэтна — невядома, паведаміў раніцай тэлеграм-канал «Наша Ніва».
Цяпер Анастасія Шаркевіч знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС Мінска. Пакуль не вядома, што стала прычынай такой увагі сілавікоў, адзначае «Народная Воля». Аднак у Анастасіі Шаркевіч канфіскавалі ноўтбук.
Да прыходу ў «Народную Волю» Анастасія Шаркевіч працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале «Мір».