Алену Леўчанка даставілі на Акрэсціна
Затрыманую баскетбалістку Алену Леўчанка даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сябры спартоўкі.

Як распавядала Еўрарадыё, найлепшую баскетбалістку Беларусі затрымалі зранку 30 верасня ў аэрапорце. Яна адпраўлялася на запланаванае лячэнне.
Алена Леўчанка — адна з актывістак руху спартоўцаў SOS BY. Свайму адвакату яна паспела паведаміць, што яе затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.