Затрыманні каля Чырвонага касцёла ў дзень візіту прадстаўніка Ватыкана
У дзень візіту прадстаўніка Ватыкана ў Беларусь каля Чырвонага касцёла ў Мінску адбыліся затрыманні, паведамляе «Еўрарадыё».

Сілавікі ў масках не дазволілі жанчынам зайсці ў храм, некаторых з іх затрымалі. Яны нават зайшлі ў касцёл і выцягвалі людзей адтуль. Такімі дзеяннямі абуралася Ніна Багінская, якую на гэты раз не затрымлівалі.