Затрыманы, але не знішчаны: фотарэпартаж з Марша супраць тэрору
Фотакарэспандэнт Дзмітрый Дзмітрыеў быў затрыманы 1 лістапада на Маршы супраць тэрору — на тым самым, на якім затрымалі амаль усіх фотакораў НЧ. Рэжым вельмі хацеў, каб гэтых фота не было. Але Дзмітрый вызваліўся 11 лістапада, і адна з першых спраў, што ён зрабіў, — аднавіў з флэш-карты фота з маршу да моманту затрымання. Мы публікуем іх зараз, як частку летапісу нашага шляху да волі.