Затрыманы беларускамоўны музыка Андрэй Задзяркоўскі
Праваабаронцы паведамляюць, што ў Мінскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што мужчыну даставілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны.
Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага
правапарушэння. У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў
прайсці 6 траўня.
Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у
вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.