Затрыманы юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі. Дзе Драздоўскі — невядома

У Мінску затрымалі юрыста "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Алега Граблеўскага. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла праваабаронца Алена Танкачова.

143633761_10221657803227787_4191885957382746481_n_1.jpg


Паводле інфармацыі Танкачовай, Граблеўскага затрымалі пасля допыту ў Следчым камітэце, куды ён накіраваўся разам з дырэктарам "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргеем Драздоўскім. Дзе знаходзіцца Драздоўскі, невядома.
 "Наша Ніва" піша, што юрыст затрыманы на трое сутак па справе аб махлярстве (артыкул 209 КК).
Нагадаем, 2 лютага Драздоўскі і Граблеўскі правялі 7 гадзін на допыце ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пры гэтым, паводле Граблеўскага, допыт быў вельмі падобны на катаванні.


21 студзеня ДФР КДК пачаў праверку ў дачыненні да супрацоўнікаў "офіса па правах людзей з інваліднасцю". Праваабаронцаў правяраюць на "неправамернае завалоданне" ў 2020 годзе дабрачыннымі ўнёскамі і міжнароднай дапамогай, якія паступалі для падтрымкі беларусаў з інваліднасцю.