Затрыманы камерцыйны дырэктар «Silver Screen»

У Мінску затрыманы камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандр Дземідовіч

Аляксандра Дземідовіча затрымалі на працоўным месцы 25 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Хто менавіта і з якой прычыны гэта зрабіў на дадзены момант невядома.

З моманту затрымання Аляксандр Дземідовіч знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Мінска.

Сёння яго перавядуць на Акрэсціна, а заўтра будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле, мярнуе "Н*ша Ніва". 

Раней менеджар працаваў на розных пасадах у T*T.ВY. Да разгрому партала ўзначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: