Затрыманы стрыечны брат «каліноўца» Васіля Парфянкова

Затрыманы стрыечны брат Васіля Парфянкова, які імаверна загінуў ва Украіне. Сяргею прысудзілі 15 сутак арышту.

Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Затрымалі стрыечнага брата байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова, які, верагодна, нядаўна загінуў ва Украіне.

Сяргея пасадзілі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля таго, як стала вядома аб тым, што Васіль Парфянкоў нібыта загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «нядобранадзейны» элемент, бо ягоны брат ваяваў на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі.

8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову — і пасля гэтага сувязь з ім знікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што Сяргея адпусцілі, але дадому ён не прыйшоў.

9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.

Варта згадаць, што нядаўна маці і сястра Васіля адбылі па 10 сутак арышту.