Затрыманы за пікет 10 снежня актывіст ужо два дні знаходзіцца на Акрэсціна

Кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка, які ў панядзелак быў затрыманы за пікет на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дагэтуль знаходзіцца ў ЦІПе на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміў іншы ўдзельнік акцыі Алесь Абрамовіч.

oplyuolyu_1.jpg

Сяргей Падзолка, Алесь Абрамовіч, а таксама актывістка Наталля Гарачка былі затрыманы 10 снежня падчас правядзення пікета, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Абрамовіч і Падзолка разгарнулі каля Палаца Рэспублікі плакаты з патрабаваннямі свабоды СМІ і адмены прысуду прафсаюзным лідарам Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку. Наталля Гарачка здымала акцыю на тэлефон. Зусім хутка да актывістаў пад'ехаў сіні мікрааўтобус, з якога вышлі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі іх. Затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Увечары з пастарунку адпусцілі Алеся Абрамовіча, склаўшы на яго пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Пазней ён распавёў ПЦ «Вясна», што ў пакінутай у РУУС Наталлі Гарачкі падняўся ціск і той выклікалі хуткую. Яна была дастаўлена ў шпіталь, адкуль адпушчана на волю. Сергею Падзолку было кепска, аднак дадому яго не адпусцілі. Толькі праз два дні, 12 снежня, дакладна стала вядома, што ён знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Пры гэтым невядома, калі адбудзецца суд над барысаўскім актывістам. Сакратарка суда Цэнтральнага раёна Мінска паведаміла Абрамовічу, што адміністрацыйная справа да іх не паступала.
spring96.org