Затрыманы Павел Вінаградаў
Паўла Вінаградава выклікалі сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, а затым адвезлі ў Першамайскі РАУС, паведаміла жонка актывіста Святлана. Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.
— Ён жа знаходзіцца пад наглядам. Яму патэлефанавалі з крымінальна-выканаўчай інспекцыі і сказалі прыйсці і запоўніць нейкія паперы. Ён пайшоў туды на 9 гадзін раніцы. Патэлефанаваў мне і сказаў, што яго забіраюць адтуль у Першамайскі РАУС. Зараз тэлефон яго недаступны, звязацца з ім немагчыма. Зараз яго, хутчэй за ўсё, павезлі ў Першамайскі РАУС. Верагодна, там складуць пратакол, — распавяла Святлана.
Святлана не выключае, што затрыманне мужа звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10-га снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі.