Затрыманых трыятланістаў пакаралі суткамі

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуды траім затрыманым у суботу трыятланістам.

a5bcb50a_1fbd_47fb_b0a7_96461b72cc7b.jpg

Усе трое атрымалі суткі, паведамляе тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ»:⠀ Арцём Казімірчык — 15 сутак; Аляксандр Клімянкоў — 14 сутак; Юрый Сямашка — 15 сутак.⠀Таксама ўсім траім вынесена забарона на наведванне спартыўных збудаванняў тэрмінам на 1 год.
Юрый Сямашка і Арцём Казімірчык прызнаныя вінаватымі па артыкуле 24.23 КаАП («Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства»).
Аляксандр Клімянкоў пакараны за дробнае хуліганства паводле артыкула 19.1 КаАП.
Прысуд вынес суддзя Карсюк.
Нагадаем, удзельнікаў Мінскага трыятлону затрымалі ў суботу на спаборніцтвах. Пасля ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім яны на фоне дзяржаўнага сцяга расказваюць, за што яны маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэння за свае ўчынкі.
Адзін з іх сказаў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці крыкнуў «Жыве».