Затрыманыя за ўлёткі анархісты атрымалі суткі

Сёння, 25 жніўня, у Цэнтральным судзе Мінска судзілі Яўгена Барадзько і Паўла Тарошчына. Хлопцы былі затрыманыя 22 жніўня ў раёне плошчы Перамогі падчас раздачы ўлётак анархісцкага зместу.

118509466_1212871399075085_4156070678788210342_o.jpg


Суддзя Іван Касцян прысудзіў Яўгену Барадзько пяць сутак арышту. Вікторыя Шабуня асудзіла Паўла Тарошчына на трое сутак, ён ужо дома. Судзілі іх па артыкуле 23.34 ч.1 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).
Пасля вызвалення Павел распавёў, што на Акрэсціна, дзе хлопцы ўтрымліваліся пасля затрымання, супрацоўнікі ІЧУ пужалі іх "фіялетавымі азадкамі". То-бок, яны ганарацца гэтым і выкарыстоўваюць інфармацыю пра катаванні для запужвання палітвязняў, робіцць выснову хлопец.