Заўтра будуць судзіць палітолага Андрэя Ягорава
Суд над затрыманым учора Андрэем Ягоравым павінен адбыцца заўтра, 8-га верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».

Учора па затрыманні на Андрэя Ягорава ў Заводскім РУУС Мінска быў складзены пратакол за "ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве".
На цяперашні момант Андрэй Ягораў утрымліваецца ў турме Жодзіна.
Пра дакладныя час і месца суда пакуль нічога не вядома, але адвакатам былі зробленыя ўсе захады, каб яе не маглі не пазваць на судовы працэс.