Заўтра ў Кіеве пахаваюць беларускага эмігранта Віталя Шышова, які загінуў пры загадкавых абставінах
24 верасня пракуратура дазволіла забраць ягонае цела. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сябры Віталя Шышова.

Беларуса, які быў адным з лідараў «Беларускага дома ва Украіне», знайшлі павешаным 3 жніўня.
Праваахоўныя органы разглядалі версіі самагубства і забойства.
Вынікі экспертызы невядомыя. Адвакат мае падпіску аб невыдаванні.
Віталь Шышоў пераехаў у Кіеў летась. На пасадзе кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Шышоў у тым ліку дапамагаў іншым беларусам, уцекачам з краіны ў пошуку працы, жытла і ўладкавання на новым месцы.