Завяршыўся праект ЕС па рэканструкцыі школы-інтэрната ў Іўі

Завяршыўся праект «цеплавой рэабілітацыі і рэканструкцыі» школы-інтэрната ў Іўі. Уклад Еўрапейскага Саюза склаў 768 тысяч еўра. Звыш 3 мільярдаў беларускіх рублёў укладзена з мясцовага бюджэту.



solniecnyje_batariei.jpg

Будынак 1961 года пабудовы ўцяплілі і цеплаізалявалі, замянілі вокны, дзверы, сістэму ацяплення і свяцільнікі, пабудавалі індывідуальны цеплавы пункт і ўсталявалі сонечныя батарэі для падагрэву вады ў душавых і пральні школы-інтэрната. Дзякуючы праекту ў новае дабраўпарадкаванае памяшканне перасяліўся і яслі-сад № 3 г. Іўе.
 

«Еўрапейскі Саюз назапасіў велізарны досвед у рэфармаванні і мадэрнізацыі эканомікі, стымуляванні рэгіянальнага развіцця, павышэнні дабрабыту грамадзян пасродкам ўстойлівага і зялёнага развіцця. Мы рады падзяліцца гэтым вопытам, падтрымлівалі і будзем падтрымліваць такія праекты», — сказала спадарыня Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі завяршэння праекта. Спадарыня Мора заклікала органы дзяржаўнага кіравання распрацоўваць пілотныя праекты ў галіне мясцовага і рэгіянальнага развіцця і зялёнай эканомікі, якія Еўрапейскі Саюз мог бы падтрымаць у рамках сваіх праграм.

eeas.europa.eu