Завершанае расследаванне справы аб «мініраванні мінскага метро»
Стала вядома, што абвінавачваны датычны да шэрагу іншых злачынстваў, што караюцца законам.
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 34-гадовага жыхара Мінскай вобласці, які адправіў з мабільнага паведамленне з пагрозаю тэракта. Прад'яўлены абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.166, арт.168, ч.2 арт.343 і ч.2 арт.340 КК. У дачыненні да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт. Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, 26 лютага 2014 года cтудэнтка падгледзела на экране чужога мабільніка паведамленне: "У мяне бомба я ў метро дзе падарваць код актывацыі падкажы". Дзяўчына распавяла пра гэта міліцыянту, метро зачынілі, затрымалі маладога мужчыну і высветлілі, што паведамленне было жартам.
Дзеянні затрыманага следчыя кваліфікавалі па ч.2 арт.340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, які стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры і іншыя цяжкія наступствы ў выглядзе працяглага парушэння працы грамадскага транспарту). Нанесеная злачынствам шкода ацэньваецца больш чым у 90 млн рублёў.
Падчас расследавання стала вядома, што абвінавачваны датычны да шэрагу іншых крымінальна каральных дзеянняў - згвалтаванне заведама непаўналетняй, іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, дэманстрацыя загадзя непаўналетняму відэафільмаў парнаграфічнага зместу. Усяго па справе праведзена 14 экспертыз, у тым ліку тры комплексныя судовыя псіхіятрычныя. На думку экспертаў, у абвінавачанага ёсць псіхічныя адхіленні. Таксама ўстаноўлены факты злоўжывання алкаголем.
"Разам з тым абвінавачаны прызнаны здольным ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, а таксама магчымасць у поўнай меры ўсведамляць іх значэнне і кіраваць імі", - паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта.