Завяршаць ацяпляльны сезон у Мінску пакуль не плануюць

Пытанне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона ў сталіцы пакуль не разглядаецца, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.

unnamed_146.gif

— Паколькі да гэтага часу не ўсталявалася сярэднесутачная тэмпература вышэй за 8 градусаў на працягу трох дзён запар, на гэтым тыдні не плануецца разглядаць пытанне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона, — сказаў суразмоўца.
Цяпло ў жылфонд сталіцы пачалі падаваць 24 верасня. Такім чынам, ацяпляльны сезон доўжыцца ўжо больш за сем месяцаў. Рашэнне аб яго завяршэнні мясцовыя ўлады прымаюць зыходзячы з сярэднясутачнай тэмпературы (яна павінна быць вышэй за 8 градусаў трое сутак запар) і спрыяльнага прагнозу надвор'я.
У мінулым годзе батарэі ў жылых будынках і сацыяльных аб'ектах Мінска сталі астываць 22 красавіка, у грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах і іншых аб'ектах — 9 красавіка.