Збіццё 9-гадовага хлопчыка ў Рэчыцы: міліцыянт звольнены, яго жонка прайграла суд

Суд Столінскага раёна адмовіў жыхарцы пасёлка Рэчыца Столінскага раёна Ірыне Прылуцкай у пазове аб кампенсацыі маральнай шкоды ў тысячу дэнамінаваных рублёў, прад'яўленым Святлане Палхоўскі, маці збітага міліцыянерам 9-гадовага хлопчыка.

mil_1.jpg


Гісторыя пачалася больш за паўгода таму.
12 ліпеня 2016 года 9-гадовага Улада Палхоўскага ў рабочым пасёлку Рэчыца збіў старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Вадзім Прылуцкі, пасля чаго хлапчук амаль месяц прабыў у лячэбным стацыянары. Аднак пасля звароту бацькоў пацярпелага ў РАУС міліцыянт абвінаваціў хлопчыка ў збіванні свайго сына.
Інспекцыя па справах непаўналетніх Столінскага РАУС падтрымала калегу і ўгледзела ў дзеяннях Улада Палхоўскага прыкметы складу злачынства арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь — паставіла на прафілактычны ўлік у РАУС як правапарушальніка: з пачатку навучальнага года хлапчанё не мела ні вакацый, ні выхадных, а праходзіла прафілактычнае перавыхаванне.
Больш за тое, жонка міліцыянта Ірына Прылуцкая пісала заяву ў Столінскі РАУС з просьбай распачаць крымінальную справу супраць маці Улада Святланы Палхоўскай за паклёп, які ўгледзела ў артыкуле «У Століне збітаму міліцыянерам 9-гадоваму школьніку стала дрэнна пасля допыту», аднак ёй было адмоўлена.
Затым Ірына Прылуцкая падала іскавую заяву да Святланы Палхоўскай аб кампенсацыі маральнай шкоды ў тысячу дэнамінаваных рублёў.
21 лютага 2017 году старшыня Столінскага суда адмовіў Прылуцкай у задавальненні іскавых патрабаванняў. У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пагашэнне судовых выдаткаў ускладзена на прайграўшы бок — гэта значыць жонка міліцыянта Ірына Прылуцкая абавязана кампенсаваць Святлане Палхоўскай больш за 2000 дэнамінаваных беларускiх рублёў плюс маральную шкоду.
27 лютага ІСН Столінскага РАУС прыняў рашэнне аб адсутнасці складу злачынства ў дзеяннях Улада Палхоўскага.

prilu_2.jpg


«У дзеяннях малалетняга Палхоўскага У.А. адсутнічае склад злачынства, прадугледжанага арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь ... 2017/02/25 на падставе п.2 ч.1 арт.29 КПК і ст.178 КПК Рэспублікі Беларусь вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», — паведамляе начальнік аддзела ўнутраных спраў Столінскага раёна В.Філіпчык.
Хоць яшчэ 31 студзеня 2017 года старшы ўчастковы інспектар ІСН Столінскага РАУС Э.Соболь вырашыў паставіць Улада Палхоўскага на ўлік у ІСН «за здзяйсненне дзеі, які змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння».

idn_1.jpg


А ўпраўленне СК па Брэсцкай вобласці больш за шэсць месяцаў (да 5 сакавіка) праводзіць праверку па нанясенні непаўналетняму Уладу Палхоўскаму цялесных пашкоджанняў.
«Неабходна акцэнтаваць увагу на тым, што раней было вынесена рашэнне ІСН Столінскага РАУС аб наяўнасці ў дзеяннях Улада Палхоўскага прыкмет складу злачынства, а ў выніку апынулася, што яго няма, — адзначае актывістка «Нашага Дома» з Маладзечна Алеся Садоўская, якая суправаджала судовы працэс. — Зыходзячы з гэтага да прадстаўнікоў РАУС, пракурора і следчых органаў ёсць сур'ёзнае пытанне аб парушэнні правоў малалетняга Улада Палхоўскага з боку ІСН Столінскага РАУС».
Старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Вадзім Прылуцкі, які займаўся рукапрыкладствам, звольнены па артыкуле.
Беларуская праўда, пераклад на беларускую мову — НЧ