Журналіст Павел Свярдлоў і актывісты кампаніі “Гавары праўду” атрымалі па 15 сутак арышту

Журналіст “Еўрапейскага радыё для Беларусі Павел Свярдлоў 22 чэрвеня асуджаны на пятнацаць сутак адміністратыўнага арышту. У гэты ж дзень такія ж тэрміны зняволення атрымалі актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў.



f7e4dd6300aa79c1ba9425a76dcf26f5.jpg

Журналіст “Еўрапейскага радыё для Беларусі Павел Свярдлоў 22 чэрвеня асуджаны на пятнацаць сутак адміністратыўнага арышту. У гэты ж дзень такія ж тэрміны зняволення атрымалі актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў.

Справу Свярдлова разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, а справы Вінаградава і Арцыбашава – у Цэнтральным раённым судзе сталіцы. Усіх трох абвінавацілі паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Юнакам інкрымінавалі самае “папулярнае з пункту гледжання так званых ахоўнікаў правапарадку “злачынства – брыдкаслоўе ў грамадскім месцы.
Пра тое, што, відаць, у супрацоўнікаў міліцыі атрафіраваліся мазгі, бо нічога больш удалага і арыгінальнага яны для апазіцыянераў і журналістаў прыдумаць не могуць, пісалася і казалася ўжо шмат. Як і пра тое, што ілжэсведкамі ў судах выступаюць тыя ж самыя праваахоўнікі, а суды паслухмяна садзяць “мацяршчыннікаў на суткі. У цяперашнім выпадку – на максімальны прадугледжаны санкцыяй памянёнака артыкула КаАП тэрмін.
І “да фені суддзі, што Паўла Вінаградава затрымалі ва ўласнай кватэры позна ўвечары, а міліцыянты напісалі, што яго “завінцілі а першай гадзіне дня на Нямізе разам з Арцыбашавым. Пляваць суддзям і на тое, што Аляксандр Арцыбашаў з’яўляецца адзіным здабытчыкам для сям’і, што ў яго на руках гадавалае дзіця. А што ўжо казаць пра гэтыя суды, калі ў парушэнне дзеючага заканадаўства журналісту Паўлу Свярдлову суддзя Таццяна Матыль адмовіла нават у праве скарыстацца паслугамі адваката?! Пра якую Канстытуцыю, пра якія правы чалавека можна голасна казаць у сённяшняй Беларусі, калі Асноўны закон і тыя самыя правы чалавека парушаюць перш за ўсё тыя, хто мусіць іх бараніць?! Хлопцы збіраюцца абскардзіць судовае рашэнне ў Мінгарсуд, але ўжо зараз амаль са стопрацэнтнай упэўненасцю можна сказаць, які будзе вынік.
Калі яшчэ ўзгадаць чацвярговы гарадзенскага журналіста, сябра БАЖ Андрэя Пачобута, якога вінавацяць у паўторным паклёпе на галоўнага чыноўніка і якому цяпер свеціць рэальны тэрмін пазбаўлення волі, то можна адзначыць, што з набліжэннем чарговай электаральнй кампаніі, а сёлета гэта будуць выбары ў палату прадстаўнікоў, нас чакае не толькі гарачы палітычны верасень, але і не менш спякотнае лета. Палітычнае. Пад пільным вокам “праваахоўнікаў ды шчыраваннем іх памагатых “суддзяў.