З'явіўся сайт, на якім акумуляваныя парады праваабаронцаў і SOS-кантакты для дапамогі

Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку «Заставайся ў бяспецы», дзе сабрала разам найлепшыя парады, памяткі, відэатлумачэнні праваабарончых арганізацыяў, каб людзі маглі даведацца пра свае правы, падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе шукаць дапамогі ў экстраннай сітуацыі.

trust_security.jpg

Рашэнне аб стварэнні старонкі, якая аб’яднае ўсе неабходныя напярэдадні выбараў памяткі і кантакты, было прынята праваабарончымі арганізацыямі. Сваімі матэрыяламі, падрыхтаванымі за доўгія гады працы, падзяліліся Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі Камітэт, Human Constanta, Прававая ініцыятыва, Асамблея НДА Беларусі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Ініцыятыва FoRB і Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend), а таксама часопіс 34mag.net.
На старонцы таксама змешчаны SOS-кантакты праваабаронцаў на выпадак затрымання (у тым ліку асобныя кантакты для ўразлівых групаў і тэлефоны грамадскіх прыёмных).
Акрамя таго на старонцы месьцяцца парады для сваякоў затрыманых, а таксама ёсць цэлы раздзел прысвечаны памяткам, відэа і карткам пра допыт і ператрус. Там можна знайсці як скарочаную, так і разгорнутую інфармацыю пра тое:– Як размаўляць з міліцыяй,– Як паводзіць сябе пры затрыманні і на судзе,– Як адбываюцца ператрусы і допыты,– Як перадаваць перадачы затрыманым і знайсці адваката і інш.
На старонцы «Заставайся ў бяспецы» ёсць асобны раздзел, які прысвечаны таму, якім чынам можна праявіць грамадзянскую пазыцыю: назіранню за выбарамі і валянтэрскай дзейнасці на карысць грамадскіх ініцыятываў.
Сайт «Заставайся ў бяспецы» асабліва актуальны перад выбарамі і можа дапамагчы многім беларусам адчуць сябе больш упэўненымі і даведацца, што зрабіць для ўласнай бяспекі.
Паводле прэс-рэліза