Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні
Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калоніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэнне 1 лютага.
Інфармацыю «Свабодзе» пацвердзіў паплечнік Зміцера Банадарэнкі Аляксандар Атрошчанкаў.

Зміцер Бандарэнка мае вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненні да яго, хаця Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на хрыбетніку, уступілі ў дзеянне яшчэ больш жорсткія
ўмовы ўтрымання. Яму забаронена карыстацца кастылём, не дазволены артапедычны абутак, які перадала жонка і яшчэ шмат чаго.
2 лютага Бандарэнку вярнулі кастыль і артапедычны абутак, дазволілі не хадзіць у шэрагу.
7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю
бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.
Паводле Радыё Свабода