Змітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калонію

Як стала вядома прэс-службе МФ, да Насты Палажанкі 19 верасня перад затрыманнем, ужо на Акрэсціна, патэлефанавала адвакатка і паведаміла, што Змітра Дашкевіча збіраюцца перавесці з Горак у іншую калонію.

У аўторак з'явілася інфармацыя, што цяпер Дашкевіч знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Стала вядома таксама, што Дашкевіча пераводзяць у іншую калонію, але не ў г.зв. “крытку (калонію крытага тыпу). У адказ на скаргі Змітра на катаванні з боку кіраўніцтва Горацкай ВК-9, палітвязня перавядуць у іншае месца адбыцця пакарання, дзе, магчыма, будзе больш адэкватнае кіраўніцтва.
“Няма за што перажываць, гэта рэакцыя на шматлікія скаргі Дашкевіча. Калі яго перавядуць у лепшую калонію, і сітуацыя палепшыцца — гэта перамога, — лічыць адвакатка Змітра Дашкевіча.
20 верасня высветлілася, што ў заяве перавесці Дашкевіча на хімію ў сувязі з трацінаю адбытага тэрміну зняволення адмовілі. Але ў турму крытага тыпу Змітра Дашкевіча таксама не збіраюцца накіроўваць.

Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэшскай Рэспубліцы)