Знішчылі каштоўныя дрэвы

У Гродна на вуліцы Рэпіна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес.

У Гродна на вуліцы Рэпіна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес.

— Гэты грабавы самасей паўстаў пасля заняпадку маёнтка Аўгустова, — распавядае гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха. — Ён у Гродна засеяўся ў двух месцах: на вуліцы Рэпіна, дзе з’яго стаўся такі паўлесак, і ў сучаснай прамзоне. Граб — гэта вельмі каштоўнае дрэва. Яно само па сабе вельмі прыгожае, расце доўга і эфектна выглядае. Лесапасадка была знішчана цалкам законна, але пытанне троху ў іншым. Ці было апраўдана зразанне такой колькасці дрэваў? Дарога паўстане, і трэба будзе рабіць новыя пасадкі дрэваў, каб зрабіць гукавую ізаляцыю ад праязджаючага па транзітнай дарозе транспарту. Я мяркую, што гродзенскія ўлады не будуць ставіць для гукаізаляцыі адмысловыя шчыты, як гэта робяць на Захадзе. А зробяць гукаізаляцыю лесапасадкаю.

get2.jpg

Транзітная дарога, якая паўстане на гэтым месцы, звяжа мікрараён Фолюш і вуліцу Суворава, "разгрузіўшы" некаторыя густанаселеныя вуліцы гораду.

Паводле сайта “Твой стыль