Знайшлі нежывым барда Змітра Сідаровіча

"Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаванні. У яго быў канцэрт, але ён не з'явіўся на яго", — расказвае сябра памерлага прадпрымальнік Алесь Суша.



b462a7dccc50333e356677cc1e7bf3ba_w499_h338_q75.jpg

 — Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Нібыта гэта забойства, ён ляжаў у лужыне крыві. Цяпер там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што здарылася, — сказаў Алесь Суша.

«Судмедэксперт дапускае, што магло быць не забойства. Ускрыццё пакажа», — напісала ў фэйсбуку Марына Сідаровіч.

Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965-м у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камелот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса».

У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).

Тэлефоны Следчага камітэта пакуль не адказваюць.

nn.by