Знаўцы паўстання могуць выйграць планшэт, чыталку і гульню «Паўстанцы»

Аргкамітэт па адзначэнні Года Каліноўскага запрашае ўзяць удзел у конкурсе, прысвечаным паўстанню 1863–1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Конкурс складаецца з двух этапаў: інтэрнет-віктарыны і фіналу ў Мінску.



get_img67.jpg

Інтэрнэт-віктарына ладзіцца з 22 траўня па 16 чэрвеня, фінал пройдзе 29 чэрвеня.

Інтэрнэт-віктарына складаецца з 30 пытанняў, якія выпадкова трапляюцца ўдзельніку з базы пытанняў. Да кожнага пытання прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны. За правільны адказ можна атрымаць ад 1 да 3 балаў у залежнасці ад ўзроўню складанасці атрыманых пытанняў. Час на праходжанне віктарыны абмежаваны 15 хвілінамі.

Дзесяць удзельнікаў віктарыны з найбольшай сумай балаў трапляюць у фінал. Фінал конкурсу пройдзе ў выглядзе пісьмовага тэсту і «Брэйн-рынгу».

Рэгістрацыя для ўдзелу ў віктарыне магчымая толькі з выкарыстаннем профілю ў адной з прапанаваных сацсетак: Facebook, ВКонтакте ці Аднакласнікі.

Пераможцы інтэрнэт-віктарыны атрымаюць узнагароды: настольную гульню «Паўстанцы» і кнігі пра паўстанне 1863–1864 гадоў. За другое і трэцяе месца прызёры фіналу атрымаюць — чыталкі Amazon Kindle. Прыз за першае месца — планшэт Prestigio MultiPad 2.

У журы конкурсу ўваходзяць вядомыя навукоўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Смалянчук, Віктар Сырыца і Язэп Янушкевіч.

www.t-styl.info