Знікла рэчыцкая актывістка Таццяна Ласіца
Апошняе паведамленне жанчыны — пра складанне пратакола.

Сёння днём прапала сувязь з рэчыцкай актывісткай Таццянай Ласіцай, якая дапамагала сем’ям рэпрэсаваных. Вядома, што яна мела а 15:00 вылеціць у Вільню. Але ў мінскім аэрапорце паведамілі, што сваім квітком яна не скарысталася.
Вядома, што за паўгадзіны да вылета Таццяна даслала паведамленне, што на яе складаюць пратакол, па якім артыкуле — не ўдакладніла. Магчыма, яе затрымалі на кантролі ў аэрапорце