Зноў затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін быў зноў затрыманы.
![Сяргей Пятрухін. Фота з сацсетак Сяргей Пятрухін. Фота з сацсетак](/img/v1/images/37891653_1079579822200340_3740098667143495680_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Пятрухін. Фота з сацсетак
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аляксандр Кабанаў. Паводле Кабанава, міліцыянты плануюць зладзіць вобшук на кватэры Сяргея Пятрухіна.
“Пятрухіна затрымалі, вязуць у Ленінскі РАУС. Ёсць ордэр на агляд кватэры. Зноў канфіскуюць усю тэхніку”, — паведаміў Кабанаў.