Зноў затрыманая актывістка БСДП Ганна Скачок
Затрыманая актывістка БСДП Ганна Скачок. Мінулым разам яе затрымлівалі 8 чэрвеня, але тады асудзілі да штрафу.
![hanna_skaczak.jpg hanna_skaczak.jpg](/img/v1/images/hanna_skaczak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра затрыманне сваёй актывісткі паведаміў тэлеграм БСДП.
Дзесяць дзён таму, 8 чэрвеня, Ганну Скачок ўжо затрымлівалі. Ноч яна тады правяла ў СІЗА. А на наступны дзень ёй "выпісалі" штраф за перапост у адну з сацыяльных сетак відэа, дзе з'яўлялася свастыка.
Ганна Скачок — актывістка Барысаўскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, кіраўніца Мінскай абласной рабочай групы «жанчыны БСДП».