Жыхара Баранавічаў затрымалі па падазрэнні ў развешванні «пратэснай сімволікі»
Распачата крымінальная справа за «хуліганства».
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
53-гадовага жыхара Баранавічаў затрымалі па падазрэнні ў развешванні «пратэснай сімволікі», ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, са студзеня па чэрвень бягучага года невядомы развешваў пратэсную сімволіку на лініі электраперадачы ў Баранавічах, на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. На дадзены момант вядома пра 17 такіх фактаў.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за «хуліганства».
Як паведамляюць праваабаронцы, затрыманы — майстар спорту па паўэрліфтынгу Уладзімір Бранавіцкі. Яго затрымалі 16 чэрвеня.
Паводле reform.by.