Зноў быў затрыманы дыджэй Улад Сакалоўскі (абноўлена)

Затрыманы Улад Сакалоўскі, адзін з дыджэяў, які ўключыў песню Цоя "Перамен" на праўладным мітынгу ў Кіеўскім скверы. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на адваката Улада. 

photo_2020_08_21_17_31_13.jpg


Дыджэі Улад Сакалоўскі і Кірыл Галаванаў ,уключылі песню Цоя "Перамен" падчас праўладнага мітынгу ў Кіеўскім скверы. За гэты ўчынак хлопцы атрымалі па 10 сутак адмінстрацыйнага арышту, падчас якіх падвяргаліся здзекам і катаванням з боку супрацоўнікаў унутраных спраў.
Дапоўнена: Улад паспеў паведаміць сваякам, што яго вязуць на вуліцу Гарадскі Вал, дзе знаходзіцца цэнтральны апарат МУС. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў адвакат Міхаіл Бандарчук.
 На дадзены момант невядома, хто і чаму яго затрымаў. Паводле інфармацыі адваката, Улад знаходзіцца ў цэнтральным апараце МУС, аднак да кліента яго не пускаюць.
— Толькі сказалі, што хутка павінны адпусціць.
Інфармацыю аб затрыманні Улада таксама пацвердзіў яго калега Кірыл Галанаў, які таксама атрымаў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за песню «Пераменаў», якая прагучала ў Кіеўскім скверы на Дне адкрытых дзвярэй
— У 16.20 мы размаўлялі з Уладам па тэлефоне. Ён распавёў, што на заўтра яго выклікаюць у МУС, пытаўся, ці звязваліся са мной. Я адказаў, што мне ніхто не тэлефанаваў, — распавядае TUT.BY Кірыл Галанаў. — Літаральна праз дзве хвіліны набраў Улада яшчэ раз, ён сказаў: "Кірыл, мне тэлефануюць у дзверы". І папрасіў звязацца з адвакатам. Яшчэ паспеў напісаць сваёй дзяўчыне: "Мяне забралі".

Паводле tut.by
P.S.:

«Дыджэя перамен» Улада Сакалоўскага адпусцілі, паведаміла «Камсамольскай праўдзе» ягоная маці.

Ірына Аляксандраўна расказала, што сына выклікалі ў МУС для гутаркі. Пра што з ім размаўлялі, жанчына не ведае.

«Сакалоўскага запрасілі на размову, ён прыехаў з супрацоўнікамі МУС, яго ніхто не затрымліваў, – патлумачыла Tut.by афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. – У дачыненні да Сакалоўскага ніякіх крымінальных і адміністрацыйных працэсаў не вядзецца. З ім пагутарылі, і ён з'ехаў».