Жодзіна: Вялікі еўрафутбол і дробязная адмінпрактыка. Хто каго?
Падчас футбольнага матча жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (Беларусь) і венскага «Рапіда» (Аўстрыя), які праходзіў 28 ліпеня на стадыёне «Тарпеда» ў Жодзіна, адбыўся шэраг інцыдэнтаў, якія выявілі відавочную праблему ў арганізацыі такога кшталту матчаў ў рэгіёне.

Пасля перапынку ахова стадыёну не прапусціла назад на свае месцы масу гледачоў, у тым ліку Паўла Марыева (унука героя Беларусі, былога гендырэктара ААТ «БелАЗ», Паўла Лук'янавіча Марыева) ды жонак футбалістаў клубу (Вадзіма Дземідовіча і Уладзіміра Шчэрбы) з маленькай дачкой на руках.

Пры гэтым, ахоўнікі спасылаліся на правілы, якія ніхто з гледачоў, трапіўшых такім чынам у «адмістрацыйную пастку», не чуў і нідзе не бачыў, самі адмаўляліся іх ясна патлумачыць, адсылалі ўсе пытанні да адміністрацыі стадыёну, але адміністрацыю да людзей па іх патрабаванні на ўваход не выклікалі, мераў для тэрміновага рашэння канфліктнай сітуацыі не прымалі.

У якасьці альтэрнатыўнага вырашэння - прапаноўвалася толькі набыць новы поўны квіток на другую палову матча і па ім праходзіць (не вядома ўжо толькі, на якія месцы - на старыя ці на новыя - верагодна, на апошняе прадстаўляўся ўжо вольны выбар).
Фота, відэа Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA