Жодзіна: Хопіць бухаць! Думай! (фота)
У Жодзіне сацыяльна актуальны лозунг у інтэрпрэтацыі гараджанаў атрымаў дастаткова выразную і нават сімвалічную форму. Яго можна сутрэць тут у розных формах насценнай графікі.
Некаторыя экзэмпляры апошняй дастаткова доўга захоўваюцца і кідаюцца ў вочы шматлікім мінакам — іх абмінаюць заўсёды пільныя службоўцы ЖКГ, якія старанна замалёўваюць пэўныя насценныя надпісы ў горадзе. Замест іх пасля гэтага з'яўляюцца разнакаляровыя палосы, квадраты, чатырохвугольнікі... — саўпраўдны сюррэалізм ці ўжо кубізм перад вачыма.
Але на некаторыя, як бачна, асабліва актуальныя на сёння творы падобнага мастацтва нават у прафесіяналаў насценных "зачыстак", як кажуць, рука нават не ўзнімаецца. Гледзячы на тое, што ў выніку ў горадзе застаецца, можна сказаць, што гэта камусьці патрэбна альбо досыць надзённа і актуальна.
Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя
Фота А.Лапіцкі