Зрабіць Навагрудак больш утульным
Мэтай ініцыяванай навагрудскім аддзяленнем Руху “За Свабоду кампаніі “Утульны горад з’яўлялася вырашэнне мясцовых камунальных праблемаў. Кампанія "Утульны горад" завяршылася ў канцы мінулага года. Актывісты руху арганізавалі збор подпісаў жыхароў раёнаў Паўднёвы Захад–1 і Паўднёвы Захад–2 пад патрабаваннем да ўладаў заняцца добраўпарадкаваннем дарогі па вуліцы Ламаносава ад супермаркета "Поні" да скрыжавання з вуліцай Скарыны, а таксама стадыёна мясцовай школы №7.
Мэтай ініцыяванай навагрудскім аддзяленнем Руху “За Свабоду кампаніі “Утульны горад з’яўлялася вырашэнне мясцовых камунальных праблемаў.
Кампанія "Утульны горад" завяршылася ў канцы мінулага года. Актывісты руху арганізавалі збор подпісаў жыхароў раёнаў Паўднёвы Захад–1 і Паўднёвы Захад–2 пад патрабаваннем да ўладаў заняцца добраўпарадкаваннем дарогі па вуліцы Ламаносава ад супермаркета "Поні" да скрыжавання з вуліцай Скарыны, а таксама стадыёна мясцовай школы №7.
У выніку ў райвыканкам было здадзена 1000 подпісаў жыхароў Навагрудка, якія хацелі б вырашыць дарожныя і школьныя праблемы. Актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Ваўчок адзначае, што людзі актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі, віталі ідэю збору подпісаў і выказвалі ўсялякую падтрымку.
Пасля здачы подпісаў мясцовая ўлада прызначыла ў той жа 7-й школе сход для жыхароў раёна. У сходзе ўзялі ўдзел начальнік ЖКГ і прадстаўнікі райвыканкама па адукацыі і архітэктуры. Прадстаўнікі ўлады абяцалі разабрацца і даслаць пісьмовы адказ па пастаўленым пытаннях.
З пісьмовага адказу можна зрабіць выснову, што лёд крануўся. Улады пачалі рэканструкцыю стадыёна і праводзяць устаноўку асвятляльных ліхтароў на вул. Ламаносава.
Паводле прэс-службы Руху “За Свабоду