«Зрабілі пратэз, магу хадзіць». Як цяпер жыве хлопец, якому летась адарвала ступню на пратэсце
У шпіталі Георгі правёў больш за 50 дзён, было тры аперацыі, піша «Свабода».
Летась жыццё 33-гадовага Георгія Сайкоўскага кардынальна
змянілася. 10 жніўня ён вяртаўся дадому ў раёне Пушкінскай. Каля яго ног
выбухнула светлашумавая граната. У выніку яму ампутавалі ступню да пяткі.
Доўгі час ён мог перасоўвацца толькі на вазку. Восенню
2020-га Георгі з'ехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Яму паставілі пратэз, і цяпер
ён можа хадзіць. Як змянілася за год жыццё Георгія з-за пратэстаў у Беларусі
— у інтэрв'ю Свабоды.
10 жніўня ён апынуўся ў раёне станцыі метро Пушкінская.
Акцыю пратэсту там разганялі светлашумавымі гранатамі. Да пад'езда заставалася
некалькі хвілін, аднак у яго пад нагамі выбухнула граната.
— Успышка, аглушэнне, дэзарыентацыя. Частка аскепка
прыляцела мне ў правую нагу. Да таксоўкі мне дапамаглі дайсці выпадковыя
мінакі. Яны давезлі мяне да станцыі хуткай. Я бачыў, што мезенец і другі палец
боўтаюцца. Усё было як у тумане. Яшчэ спадзяваўся, што абыдзецца толькі
ампутацыяй двух пальцаў, але цяпер ступні няма да пяткі, — кажа Георгі.
Мужчыне пасля аперацыі паставілі дыягназ: выбухная траўма,
траўматычная ампутацыя дыстальнага аддзела правай ступні.
Пасля Георгію далі 3-ю групу інваліднасці. Ён удзельнічаў
у маршах людзей з інваліднасцю.
У шпіталі Георгій правёў больш за 50 дзён, было тры аперацыі.
Не зажывалі тканкі — прыйшлося ампутаваць большую частку ступні.
Увосень ён выехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Тут ён пачаў
наноў хадзіць, я зрабілі пратэз на ногу.
Цяпер ён жыве ў Варшаве, плануе вучыць польскую мову і паступаць ва ўнівэрсітэт па праграме імя Кастуся Каліноўскага.