Журналіст Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак арышту
Журналіст газеты «Белорусы и рынок» Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Еўрарадыё».

Такое рашэнне ў пятніцу вынес суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Матыль).
Журналіст быў затрыманы ў Мінску раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.by. Паводле версіі міліцыі, яго хацелі паклікаць на «прафілактычную размову», а Маёраў у адказ пачаў «лаяцца» і «размахваць рукамі». Быў складзены пратакол аб «дробным хуліганстве». У чацвер у судзе заслухалі сведкаў, а вынясенне рашэння перанеслі на пятніцу.