Журналіст Ігар Ільяш не выходзіць на сувязь. Дапоўнена: журналіст затрыманы
У Мінску знік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Пра гэта паведамляе БАЖ.
![Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк](/img/v1/images/iljasz__andreeva__dzijana_seradzjuk__3__logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк
Больш за 2 гадзіны таму ён мусіў прыйсці на сустрэчу, але не з'явіўся. Тэлефоны журналіста адключаныя.
Калегі прыехалі да кватэры журналіста. Там нікога няма, святло не гарыць.
Дапоўнена: як паведаміў Барыс Гарэцкі, Ігар Ільяш затрыманы. У кватэры быў ператрус. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і г.д., піша Белсат.
Нагадаем, Кацярыну Андрэеву затрымалі ў адным з дамоў на плошчы Пераменаў 15 лістапада, пасля таго, як журналістка правяла стрым з акцыі. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У вечар 15 лістапада следчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша.