Журналіста Арцёма Ляву пакаралі 15 суткамі арышту
Журналіста Арцёма Ляву пакаралі 15 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Гэтае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раённага суду Анастасія Ляйкоўская.

Ляву затрымалі 8 лістапада на «Маршы народаўладдзя». Ён не быў удзельнікам, а працаваў як журналіст. Трое сутак да суда ён прабыў у ІЧУ.
Арцём Лява таксама супрацоўнічаў з выданнем «Новы час».