Журналісты Магілёўшчыны падтрымалі акцыю “Станем за журналістыку”

5 лістапада ў Магілёве ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола сабраліся журналісты з розных рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці, каб прыняць удзел у міжнароднай акцыі салідарнасці “Станем за журналістыку! і падтрымаць сваіх калег, якія пераследуюцца за сваю прафесійную дзейнасць.



magil_zurnal_1.jpg


Удзел у сустрэчы прынялі  дваццаць сяброў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў з сямі раёнаў Магілёўскай вобласці і горада Магілёва. Прысутныя выказалі сваю падтрымку калегам Андрэю Пачобуту і Валерыю Булгакаву, якія падвяргаюцца ўціску за сваю журналісцкую дзейнасць і рэдакцыі часопіса “АRHE, выданне якога зараз знаходзіцца пад пагрозай спынення. Таксама журналісты паставілі свае подпісы пад лістамі на адрас Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, кіраўніцтва Беларускага тэлебачання і дэпартамента фінансавых расследванняў з патрабаваннем спыніць пераслед часопіса “АRHE і незалежных журналістаў.


Таксама ў межах сустрэчы журналістаў Магілёўшчыны адбылася прэзентацыя супольнага выдання “Збажына, адмыслова падрыхтаванага да акцыі “Станем за журналістыку. У “Збажыне магілёўскія журналісты распавялі пра тое, якія цяжкасці даводзіцца пераадольваць ім для атрымання неабходнай інфармацыі з уладных структураў, а таксама аб пераследзе рэгіянальных выданняў з боку пільных ідэалагічных і праваахоўных органаў.


Сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў з Магілёва Генадзь Суднік выказаў меркаванне, што рэгіянальныя журналісты з незалежных выданняў Магілёўшчыны стаяць за журналістыку штодня, сумленна робячы сваю справу і даносячы вольнае слова да сваіх чытачоў.


spring96.org