Зварот падпалкоўніка міліцыі да былых калегаў: Можа час ужо пачынаць станавіцца людзьмі?

Да былых калегаў на сваёй старонцы ў фэйсбук звярнуўся Дзмітрый Дзмітрыеў, падпалкоўнік міліцыі, які звольніўся ў 2012 годзе пасля 17 гадоў службы.

img_20200815_130250_logo.jpg


"Я ведаю, што мае публікацыі тут чытаюць многія супрацоўнікі адзяленняў унутраных спраў. Былыя калегі, цяперашнія некалегі і іншыя, каму па службе паложана.

Хлопцы, я ведаю, што многія з вас моцна вагаюцца. Вяртанне "кантрактных", крэдыты на кватэру машыну/ сціралку і іншае... Я ўсё разумею, тут і цяпер гэта ёсць. І вы думаеце як дзень прастаяць і ноч пратрымацца, а там авось і вывезе.

Вам забіваюць у галовы і вы думаеце, што па-за  службай вы нікому не патрэбныя. Так, тут зусім іншае жыццё. Свабоднае ад усялякага лайна. Калі ў вас ёсць мазгі і рукі - вы знойдзеце сябе.

Вырашаць вам. Нават не столькі вам, колькі вашаму пачуццю адказнасці перад жонкамі, бацькамі і дзецьмі. Хочаце для іх сваёй долі - заставайцеся. Зачыняйце вочы на беззаконне...

Я адыходзіў ад гэтага ўсяго доўга. Год. Нават больш. Але гэта таго каштавала! Невымоўнае пачуццё-калі ты не павінен тварыць беззаконне, не павінен маўчаць, не павінен ціха ненавідзець панаехаўшае начальства розных узроўняў.

Невымоўнае пачуццё-калі ты можаш у вочы сказаць, што думаеш! Калі ты не павінен прасіць дазволу на выезд за межы Мінска (ды і любога горада). Калі ТЫ сам сабе гаспадар! Гэта таго варта!

За 17 гадоў у міліцыі я не заслужыў нічога. Ад слова "зусім". Ды і не трэба... Рукі, ногі, галава на месцы - зараблю.

Цяперашняй навалачы, якая вамі кіруе на розных узроўнях, на вас пляваць. Вы мяса. Завадныя цацкі. Без мазгоў, сумленьня і гонару. Можа час ужо пачынаць станавіцца людзьмі?

img_2523_2_logo_1.jpg


P. S. Пачытайце пра Вялікі Тэрор у 30-я гады ў СССР. Да 1939 годзе практычна ўсіх выканаўцаў расстралялі. Ну гэта так... Да ведама".