Звольнены галоўны ўрач сталічнай дзіцячай бальніцы, вядомы дзіцячы рэаніматолаг Максім Ачарэтні
Звольнены галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні. Пра гэта TUT.BY стала вядома з вартых даверу крыніц.
![Фота: citydog.by Фота: citydog.by](/img/v1/images/maksim_ocheretniy_vrach_reanimatolog_minsk_zona_kh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: citydog.by
Сам Максім
Дзмітрыевіч TUT.BY гэтую інфармацыю пацвердзіў, аднак абмяркоўваць падрабязнасці
пакуль адмовіўся, паабяцаўшы распавесці ўсё пазней.
Максім Ачарэтні — вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Менавіта доктар Ачарэтні ў першую хвалю кавіду запусціў флешмоб «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома», размясціўшы сваё фота ў медыцынскім халаце з гэтым подпісам у сябе на старонцы ў Facebook. Яго падтрымалі іншыя лекары.
У знак салідарнасці разам з Максімам Ачарэтнім сваю пасаду ў 3-й дзіцячай бальніцы пакінуў траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін, піша @belhalat_by. Доктар прыйшоў на працу ў 3-ю дзіцячую бальніцу пасля палітычнага звальнення з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
25 сакавіка ён быў затрыманы ў Мінску і чатыры гадзіны правёў у аддзяленне міліцыі. У яго арыштавалі машыну — «за сімволіку і ўдзел у несанкцыянаваным шэсці».