Жыхары Мінска смуткуюць разам з рыжанамі
Да амбасады Латвіі жыхары беларускай сталіцы прынеслі кветкі і свечкі.
Кніга спачуванняў у памяць аб ахвярах трагедыі ў Рызе будзе адкрыта ў пасольстве Латвіі 25 лістапада з 10.00 да 16.00, а таксама 26 лістапада з 10.00 да 13.00.
Па апошніх дадзеных, пад заваламі гандлёвага цэнтру Maxima ў Рызе знойдзены целы 54 загінулых. Там могуць заставацца яшчэ 15 чалавек. Ратавальнікі сцвярджаюць, што надзеі знайсці тых, хто выжыў,
практычна няма.
Нагадаем, трагедыя адбылася ў чацвер позна ўвечары. Спачатку абрынулася адна са сцен будынка і дах ГЦ. Пазней, калі тэрыторыю ўжо пачалі вызваляць ад завалаў, павалілася яшчэ адна
сцяна.
У суботу на тэрыторыі Латвіі пачалася трохдзённы жалоба па ахвярах трагедыі.
gazetaby.com