Жыхарцы Смаргоні прысудзілі два гады «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады»
У невялікім раённым цэнтры на Гродзеншчыне гэта ўжо дзявяты «палітычны» прысуд пасля жніўня 2020-га.
Справу Таццяны Янкоўскай разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, адзначае «Вясна».
Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што у каментары ў адным з тэлеграмканалаў да публікацыі пра начальніка інспекцыі па
справах непаўнагадовых Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмалінскай напісала: «Кто-то
ж «т...ну» замуж взял».
Гэты выраз судом быў расцэнены як абраза прадстаўніка ўлады
ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага
кодэкса.
Суддзя для Таццяны Янкоўскаў прызначыў пакаранне ў выглядзе
абмежавання волі на два гады з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
(«хімія»).
Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што ў Смаргоні гэта ўжо дзевяты пасля мінулагодніх выбараў прысуд, які адносіцца да палітычна матываваных.