Жыхару Докшыцаў прысудзілі 10 сутак за фота з БЧБ-сцягам
Вадзіма Ходаля судзілі па «народным» артыкуле 23.34 за фота з БЧБ у адным з тэлеграм-каналаў.
Жыхару Докшыцаў прысудзілі 10 сутак за фота з БЧБ-сцягам.
Вадзіма Ходаля судзілі па «народным» артыкуле 23.34 за фота з БЧБ у адным з тэлеграм-каналаў. Перад гэтым у кватэры мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога знайшлі сцяг з надпісам «Жыве Беларусь!».
Вадзіма Ходаля затрымлівалі і раней: пасля забойства Рамана Бандарэнкі ён і яшчэ каля 10 чалавек выйшлі на акцыю. Усіх удзельнікаў затрымалі і аштрафавалі.