Жыхару Мінскага раёна прызначылі штраф у 2900 рублёў за тры белыя сардэчкі на вакне
Суддзя Анжаліка Казлова вынесла такі прысуд Аляксандру Гяранскаму. Меркавана, справа тычыцца ўчорашняга рэйду міліцыянтаў у Новай Баравой.

Ілюстрацыйны здымак «Онлайнер»
Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа Аляксандра Гяранскага. За тры белыя сардэчкі на вакне ён атрымаў вялізны штраф ў 100 базавых велічынь (2900 рублёў), паведамляе «Вясна».
Выглядае, што мужчына — жыхар пратэстнага мікрараёна Новая Баравая. Учора там была заўважаныя міліцыянты, якія, паводле паведамленняў ў тэлеграм-каналах, складалі адміністрацыйныя пратаколы за сімволіку на фасадах.Іншыя сённяшнія прысуды («суткі» і штрафы) можна паглядзець тут.