Жылы дом у Нарвегіі вырабляе больш электрычнасці, чым спажывае

У Нарвегіі пабудавалі загарадны жылы дом, які вырабляе ў два разы больш энергіі, чым спажывае. Дом з адмоўным спажываннем энергіі — гэта пілотны праект даследчага цэнтра ZEB (Zero Emission Building). Мэта яго супрацоўнікаў — цалкам спыніць вылучэнне парніковага газу ў атмасферу Зямлі.



dom.jpg

Пры будаўніцтве дома выкарыстоўваліся самыя сучасныя канструктарскія, інжынерныя і тэхналагічныя рашэнні. Дах эксперыментальнага жылля зроблены з нахілам, каб паглынаць сонечнае святло на працягу года і спрыяць натуральнай вентыляцыі будынка. Таксама жыллё сканструявана так, каб максімальна выкарыстоўваць перавагі натуральнага асвятлення, пры гэтым не пераграваючы пакоі.
 

Акрамя таго, знешні басейн падаграваецца за кошт лішкаў цяпла. Электрамабіль зараджаецца ад хатняй сеткі і служыць назапашвальнікам для залішняй энергіі, што вырабляецца будынкам. Падчас функцыянавання сістэм будынка інжынеры будуць тэставаць розныя прылады для ацяплення і падагрэву вады, вымераючы іх эфектыўнасць.
БЕЛАРУСКІ ЗЯЛЁНЫ ПАРТАЛ